Станцыю мінскага метро "Купалаўская" зачынілі
Станцыю мінскага метро "Купалаўская" зачынілі для пасажыраў. Пра гэта прэс-служба метрапалітэна паведаміла каля 14.50. Прычынай стала знойдзеная на станцыі безгаспадарчая сумка. На месца здарэння выклікалі сапёраў.
"На ст. Купалаўская знойдзена безгаспадарчая торба. Выкліканая СПГ. Станцыя часова закрыта для пасажыраў на ўваход/выхад", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
На ст. Купаловская найдена бесхозная сумка. Вызвана СПГ. Станция временно закрыта для пассажиров на вход/выход
— Minskmetro (@minmetro) April 14, 2017