Сталі вядомыя сапернікі БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

У чацвер, 27 жніўня, у Манака прайшло лёсаванне групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ трапіў у групу "Е" разам з "Барселонай", "Баерам" і "Ромай". Дагэтуль барысаўчане гулялі толькі з "Барсай" (чатыры гады таму) і двойчы прайгралі — 0:5 і 0:4.

Каляндар групы "Е":

16 верасня

Баер — БАТЭ

Рома — Барселона

29 верасня

Барселона — Баер

БАТЭ — Рома

20 кастрычніка

БАТЭ — Барселона

Баер — Рома

4 лістапада

Барселона — БАТЭ

Рома — Баер

24 лістапада

БАТЭ — Баер

Барселона — Рома

9 снежня

Баер — Барселона

Рома — БАТЭ

Склад іншых груп наступны:

Група "А": ПСЖ, Рэал (Мадрыд), Шахцёр (Данецк), Мальме.

Група "В": ПСВ, Манчэстэр Юнайтэд, ЦСКА, Вольфсбург.

Група "С": Бенфіка, Атлетыка, Галатасарай, Астана.

Група "D": Ювентус, Манчэстэр Сіці, Севілья, Барусія (Менхенгладбах).

Група "F": Баварыя, Арсенал, Алімпіякас, Дынама (Заграб).

Група "G": Чэлсі, Порту, Дынама (Кіеў), Макабі (Тэль-Авіў).

Група "Н": Зеніт, Валенсія, Ліён, Гент.