Сталі вядомыя меркаваныя назвы станцый чацвёртай лініі мінскага метро

УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" абвясціла свае ваырянты назваў станцый чацвёртай лініі метро, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Станцыі на скрыжаванні вуліцы Сурганава з вуліцай Якуба Коласа прапануецца даць назву па-беларуску "Палітэхнічная", па-руску — "Политехническая".
Станцыі на скрыжаванні вуліцы Арлоўскай з вуліцай Гая прапануецца надаць назву па-беларуску "Кіеўскі сквер", па-руску — "Киевский сквер".
Станцыю на скрыжаванні вуліцы Альшэўскага з праспектам Пушкіна прапануецца назваць па-беларуску "Альшэўская", па-руску — "Ольшевская".
Станцыі на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага з праспектам Пушкіна прапануецца даць назву па-беларуску "Цівалі", па-руску — "Тивали".
Станцыі на скрыжаванні вуліц Харкаўскай і Панамарэнкі з праспектам Пушкіна — праспектамі Жукава прапануюць даць назву на беларускай мове "Тучынка", на рускай мове — "Тучинка".
Станцыю на скрыжаванні вуліцы Уманскай з праспектам Дзяржынскага прапануецца назваць па-беларуску "Берасцейская", па-руску — "Берестейская".
Станцыі ў раёне чыгуначнай станцыі "Сталічная" прапануецца надаць назву па-беларуску "Лакаматыўная", па-руску — "Локомотивная".
Станцыі на скрыжаванні вуліцы Праектаванай №3 з працягам вуліцы Жукоўскага прапануецца даць назву па-беларуску "Мінск-Мір", па-руску — "Минск-Мир".
Станцыю на вуліцы Вялікаморскай, у раёне чыгуначнай станцыі "Мінск-Паўднёвы" прапануецца назваць па-беларуску "Козырава", па-руску — "Козырево".
Мінчукі могуць выказаць свае меркаванні наконт гэтых назваў на адрас: 220030, г.Мінск, прасп. Незалежнасці, 6, для УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» і па факсе 200-97-81. Прапановы прымаюцца на працягу двух тыдняў з даты апублікавання.