Стала вядома, як перабудуюць тэрыторыю велазавода ў Мінску
Забудова на месцы былога велазавода ў Мінску будзе выглядаць у стылі індустрыяльнага лофта. Пра гэта заявіў галоўны архітэктар УП "Мінскпраект" Уладзімір Архангельскі, як паведамляе тэлеграм-канал ДВА "Мінскбуд".
Вытворчая пляцоўка, якая раней была закрытая, цяпер адчыніцца на Партызанскі праспект і будзе ўключаяна ў яго пешаходную зону.
На тэрыторыі будуць абсталяваныя парковачныя месцы і зручныя пад'езды да іх.
Знешні выгляд будынкаў плануецца захаваць у стылі індустрыяльнага лофта (заводскага стылю "пад цэглу").
Будынкі першай лініі плануецца па магчымасці максімальна перарабіць пад офісы, крамы і выстаўныя пляцоўкі.
Рэканструкцыя Мінскага велазавода / t.me/minskstroybelarus
Рэканструкцыя Мінскага велазавода / t.me/minskstroybelarus
Рэканструкцыя Мінскага велазавода / t.me/minskstroybelarus