У цэнтры Гродна абвалілася сцяна стогадовага дома, які быў на рэканструкцыі

У Гродне абвалілася сцяна стогадовага дома / newgrodno.by
У цэнтры Гродна абвалілася сцяна стогадовага дома, які знаходзіўся на рэканструкцыі.
Як піша newgrodno.by, здарэнне адбылося зранку 2 чэрвеня на адным з аб'ектаў па вуліцы Вялікай Траецкай. Цэгла праламала агароджу будпляцоўкі і высыпалася на праезную частку.
Інцыдэнт здарыўся каля 9:20. На шчасце, рух на вуліцы быў не вельмі інтэнсіўным, таму цэгла нікога не зачапіла.
Прычыну абвальвання будуць выяўляць спецыялісты.
Два дамы па вуліцы Вялікай Траецкай, пабудаваныя ў 1900 годзе, пару гадоў таму выкупіў інвестар. Гэта будынкі пад нумарамі 31 і 33. Іх планавалася аб'яднаць і рэканструяваць пад рэстаран. Паведамлялася, што будынкі знаходзіліся ў аварыйным стане.
Работы па іх рэканструкцыі пачаліся сёлета.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.