Стала вядома, як еўрапейцы месяцамі спрабавалі прымірыць Трампа і Зяленскага

Сустрэча, падчас якой прэзідэнты пасварыліся / france24.com
Гэты серыял быў бы больш цікавым за "Дыпламатку" і "Картачны домік". Еўрапейцы спрабавалі выратаваць адносіны паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім некалькі месяцаў.
Як піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы, гэтая праца пачалася літаральна ў той жа вечар, калі амерыканскі і ўкраінскі прэзідэнты публічна пасварыліся ў Белым доме.
Асабліва ўцягнутыя ў працэс былі брытанскі прэм'ер Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Яны не толькі даказвалі Трампу, што Пуцін яго падманвае, але і працавалі з Зяленскім. Гэта яны пераканалі лідараў у неабходнасці сустрэцца тэт-а-тэт у Ватыкане падчас пахавання Папы Францішка.
Іншыя крокі былі рознымі: еўрапейцы, у тым ліку канцлер Германіі, прэзідэнт Фінляндыі і генсек НАТА з аднаго боку спрабавалі зачараваць Трампа, з іншага — давалі парады Зяленскаму, нават па таму, якія фармулёўкі выкарыстоўваць у выбачэнні перад Трампам.
Кульмінацыяй высілкаў стаў апошні саміт НАТА, якія еўрапейцы адмыслова зрабілі "шоу Трампа", каб таго залагодзіць. Усё гэта, плюс яго ўсё большая незадаволенасць Пуціным, прывяло да таго, што на гэтым тыдні прэзідэнт ЗША параіў Зяленскаму пераходзіць з абароны ў наступ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.