Ад любові да нянавісці — адзін Трамп. Лідар ЗША паабяцаў Пуціну сюрпрыз? Эфір

Аляксандра Філіпенка / instagram.com/sashk_f
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які раней рабіў стаўку на асабістыя адносіны з Пуціным і абяцаў "скончыць вайну за 24 гадзіны", нечакана змяніў рыторыку. На фоне пахаладання стасункаў з Крамлём ён заявіў пра гатоўнасць пастаўляць Украіне зброю. Што стаіць за гэтым разваротам — расчараванне ў расійскім лідары, палітычны разлік ці спроба ўзмацніць пазіцыі на міжнароднай арэне?
Паралельна ў ЗША разгортваюцца крымінальныя расследаванні супраць былых дырэктараў ФБР і ЦРУ — Джэймса Комі і Джона Брэнана. Іх падазраюць у парушэннях, звязаных з расследаваннем расійскага ўмяшання ў выбары 2016 года, калі, паводле звестак амерыканскай разведкі, Крэмль падтрымліваў Трампа. Цяпер фігурантамі сталі тыя, хто крытыкаваў Трампа, а Пуцін — больш не саюзнік.
Пра ўсе гэтыя павароты ў эфіры Еўрарадыё паразмаўляем з амерыканісткай Аляксандрай Філіпенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.