Зяленскі на саміце NATO змяніў мілітары-стыль на касцюм

Уладзімір Зяленскі ў Вялікабрытаніі / president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі змяніў свой мілітары-стыль. На сустрэчу лідараў NATO у Вялікабрытаніі ён прыбыў у строі, які знешне нагадвае касцюм — цёмны пінжак і штаны, але без гальштука і класічнай кашулі.
Не выключана, што зняць традыцыйную фліску балотнага колеру яго прымусіла прысутнасць Дональда Трампа. У лютым у Зяленскага была цяжкая размова ў Белым доме, дзе Трамп са старту заявіў пра непавагу, выказаную неафіцыйным касцюмам.
З таго часу Зяленскі толькі пару разоў прымяраў на публіцы "афіцыйны" лук. Напрыклад, у Ватыкане, падчас пахавання Папы Рымскага Францішка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.