Стала вядома, калі ў Маладзечне пачнуць судзіць Аляксея Кудзіна
Стала вядома, калі ў Маладзечне пачнуць судзіць Аляксея Кудзіна. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna96, працэс пачнецца 5 жніўня ў 10:30. Крымінальную справу будзе разглядаць суд Маладзечанскага раёна. Спартсмена абвінавачваюць у "супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў" падчас разгону пратэстаў у жніўні 2020-га.
Аляксей Кудзін — шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. Ён удзельнічаў у пратэстах жніўня мінулага года ў Маладзечне супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Пазней Кудзіна жорстка затрымлівалі, збілі: пад машыну спецназаўцы кінулі святлошумавую гранату, стрэлілі ва ўпор у грудзі тры разы з траўматычнага пісталета, білі дубінкамі.
Аляксей Кудзін і АМАП у жніўні 2020-га / rh.by