Спыніў працу валанцёрскі лагер каля Акрэсціна
Валанцёры спынілі працу намётавага мястэчка каля Акрэсціна. Яны прыбралі намёты, якія стаялі каля ІЧУ. Прычыну такога рашэння яны не называюць — абяцаюць агучыць пазней.
Намётавае мястэчка дзейнічала каля сцен Акрэсціна больш за паўтара месяца — з сярэдзіны жніўня. Тут зняволеным і іх сваякам аказвалі псіхалагічную, юрыдычную ды іншую дапамогу.
4 кастрычніка каля сцен Акрэсціна прайшоў шматтысячны марш у падтрымку палітзняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.