Справу журналісткі Ціны Палынскай перадалі ў пракуратуру
Справу журналісткі Ціны Палынскай перадалі ў пракуратуру. Пра гэта яна паведаміла ў Facebook.
5 чэрвеня ў Полацку ў кватэры Палынскай прайшоў ператрус, пасля якога яе затрымлівалі. Нагодай стаў крытычны пост у Facebook пра візіт у Беларусь патрыярха Кірыла. Следчы камітэт праводзіў праверку. За жоўтую і сінюю стужкі на сумцы ў пачатку лета Ціну Палынскую аштрафавалі на 3200 рублёў.