Справу таксіста, які страляў у супрацоўніка ДПС, перададуць у суд
Следчы камітэт закончыў расследаванне крымінальнай справы аб замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Па ёй праходзіць 53-гадовы мінчук, які ў кастрычніку мінулага года, кіруючы таксоўкай у стане алкагольнага ап'янення, наехаў на пешаходным пераходзе на жанчыну і ўцёк. Падчас спробы яго затрымання супрацоўнікам Дарожна-патрульнай службы, мужчына стрэліў у праваахоўніка з пісталета "Браўнінг". У выніку, апошні атрымаў баратраўму вуха. Падчас барацьбы, другім стрэлам кіроўца параніў сябе і быў шпіталізаваны.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", зламысніку выставілі абвінавачанне не толькі ў замаху на забойства, але і ў незаконным набыцці і захоўванні агнястрэльнай зброі. Мінскі таксіст адмаўляе, што ён меў намер забіць праваахоўніка. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання яе ў суд.
Фота — b-g.by