Справу аб ДТЗ з гібеллю 9-гадовай дзяўчынкі ў Лідзе перадалі ў суд
Рэзананснае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося летась у лістападзе, кіроўцу выставілі абвінавачанне.
Следчы камітэт перадаў у суд справу кіроўцы, які збіў у Лідзе 9-гадовую дзяўчынку. Згодна з вынікамі расследавання, прычынай здарэння стала няўважлівасць кіроўцы.
Аварыя здарылася 21 лістапада 2014 года. Кіроўца, які перавозіў з Мінска ў Ліду груз, збіў школьніцу 2005 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Аўтамабіль рухаўся з хуткасцю 24 кіламетра на гадзіну і быў у нармальным тэхнічным стане. Кіроўца быў цвярозым.
Цела дзяўчынкі зачапілася за аўтамабіль і правалаклося за транспартным сродкам. Школьніца сканала на месцы ад атрыманых траўмаў. Кіроўца заўважыў цела дзіця, пераклаў яго ў кузаў аўтамабіля і збіраўся паведаміць пра здарэнне ў міліцыю, аднак у той момант быў затрыманы праваахоўнікамі.
Паводле Следчага камітэту, які праводзіў расследаванне справы, кіроўца выявіў няўважлівасць, не забяспечыў бяспечныя ўмовы руху для дзіця. Ён меў магчымасць загадзя ўбачыць пераход, але не знізіў хуткасці і не саступіў дарогу пешаходу.
Кіроўцы выставілі абвінавачанне, ён знаходзіцца за кратамі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.