Справай Анжалікі Мельнікавай заняліся польскія спецслужбы

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Каардынацыйная рада

Расследаваннем знікнення Анжалікі Мельнікавай заняліся польскія спецслужбы. Справа перададзеная Агенцтву ўнутранай бяспекі Польшчы — "у тым ліку для высвятлення абставінаў, якія могуць мець дачыненне да знікнення пацярпелай". Пра гэта ў адказ на запыт Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца прэс-службы Нацыянальнай пракуратуры Польшчы Катажына Цалуў-Яшэўска.

Паралельна праверку па артыкуле "Пазбаўленне волі" Крымінальнага кодэкса Польшчы праводзіць сама Нацыянальная пракуратура. Гэтае следства пачалі сёння, 16 красавіка.

Справа спікеркі Каардынацыйнай рады зарэгістраваная ў Люблінскім аддзеле Нацыянальнай пракуратуры. Праверка "накіраваная на высвятленне абставінаў знікнення і магчымага пазбаўлення волі Анжалікі М. у сакавіку 2025 года".

Анжаліка Мельнікава перастала выходзіць на сувязь тры тыдні таму. Яе месцазнаходжанне дагэтуль невядомае. Паводле папярэдніх звестак жанчына вылецела ў Лондан. Яе былы муж вярнуўся ў Беларусь. Таксама ў Беларусі аказаліся двое дзяцей Мельнікавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.