Справа былога гендырэктара "МаналітГрада" неўзабаве трапіць у суд (відэа)

Следчы камітэт завяршыў папярэдняе расследаванне крымінальнай справы, распачатай у адносінах былога генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "МаналітГрад". У 2011-2013 гадах ім былі здзейсненыя карупцыйныя і службовыя злачынствы. Пачалося ўсё, калі ён яшчэ не быў гендырэктарам.

Вось што распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова:

"Будучы прадстаўніком дзяржавы ў назіральным савеце згаданага акцыянернага таварыства, ён заснаваў шэраг камерцыйных структур і даў указанні незаконна прадаставіць прадстаўнікам гэтым структур у арэнду памяшканне па заніжаным кошце. Акрамя таго, стаўшы гендырэктарам "Маналітграда", ён неаднаразова атрымліваў хабары".

Як адзначае прэс-служба Следчага камітэта, былы гендырэктар атрымаў хабараў на суму больш за 350 мільёнаў рублёў. На яго маёмасць (на суму звыш 1,5 млрд рублёў) быў накладзены арышт. Адзначаецца, што службовая асоба не толькі нанесла значныя страты прадпрыемству, але і нанесла шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

Абвінавачанне былому гендырэктару выставілі па фактах незаконнага ўдзелу ў прадпрымальніцкай дзейнасці, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні хабараў, махлярстве, службовым падлогу і несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі. Што да яго намесніка, дык яго дзеянні кваліфікавалі, як замах на атрыманне хабару і службовы падлог. Крымінальную справу перадалі пракурору для перадачы ў суд.

Фота: Fotolia, відэа: sk.gov.by