Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнены новым Telegram-каналам
Акрамя самога Telegram-канала ў "чорны спіс" трапіў яго чат у гэтай сацсетцы і старонка ў Instagram
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "ГрДУ-Перамен! ГрГУ-Перемен", Telegram-чата "ГрДУ-Перамен! ЧАТ | ГрГУ-Перемен! ЧАТ", старонкі ў сацыяльнай сеткі Instagram "grsu.peremen" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Гродна. Суд цалкам яе задаволіў.
Раней у аўторак па заяве суда Чыгуначнага раёна Гомеля была прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі інфапрадукцыя Telegram-канала "Беларускі партызан".
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць.
Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.