СМІ: затрымлівалі заснавальніка цэнтра "Нардзін" доктара Сайкова
Паводле паведамленняў СМІ, заснавальнік медыцынскага цэнтра "Нардзін" Дзмітрый Сайкоў затрыманы разам з жонкай. Затрыманне адбылося ў яго на лецішчы ў Браслаўскім раёне. Пазней іх вызвалілі.
Як паведамлялася раней, у самім цэнтры сёння супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус. Праца дактароў не прыпынялася.