СМІ: пад санкцыі ЕС трапілі чатыры расійскія алігархі, блізкія да Пуціна

Прапановы з гэтымі санкцыямі падрыхтавала Еўракамісія. Як чакаецца, яны закрануць фінансавы, энергетычны і абарончы сектары расійскай эканомікі. Гэтыя меры набудуць моц на працягу 24 гадзін з моманту дасягнення дамоўленасцяў паміж 28 краінамі-сябрамі Еўрасаюза, інфармуе ВВС.

РІА "Новости" дадае, што ў Бруселі ўжо прынятае рашэнне ўнесці ў пашыраны "чорны спіс" чатырох расійскіх бізнесменаў і чатырох юрыдычных асоб, у тым ліку адзін банк, якія блізкія да кіраўніцтва Расіі. ЕС абвінавачвае іх у тым, што яны атрымалі выгаду ад далучэння Крыма да Расіі і актыўна садзейнічалі дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны. Фігурантам спіса забараняецца ўезд у Еўрасаюз, а іх актывы на тэрыторыі Саюза будуць замарожаныя.

Фота — АР