СМІ: галоўнага трэнера футбольнага мінскага "Дынама" адправяць у адстаўку

Галоўны трэнер футбольнага мінскага "Дынама" Душан Угрын у бліжэйшы час будзе адпраўлены ў адстаўку. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com, якая спасылаецца на адсутнасць чэшскага спецыяліста на сённяшняй трэніроўцы каманды. Яе правёў асістэнт Угрына Марцін Сведзік.

Нагадаем, учора мінскае "Дынама" прайграла БАТЭ паўфінальны матч Кубка Беларусі — 1:3. За два апошнія тыдні дынамаўцы двойчы прайгралі свайму галоўнаму канкурэнту ў барацьбе за золата беларускага чэмпіянату (паражэнне з лікам 0:2 было ў першынстве Беларусі) і аднойчы згулялі ўнічыю 0:0 (у першым кубкавым матчы). Бязвольнае паражэнне на "Трактары" і стала апошняй кропляй. Як вядома, галоўныя трэнеры ў мінскім "Дынама" змяняюцца часта, звычайна гэта адбываецца ў траўні. Як можна меркаваць, у першыя дні траўня і будзе абвешчана пра адстаўку Душана Угрына, які працаваў з "Дынама" з 19 снежня 2014 года.

Адзначым, што афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Фота: ua-football.com, dinamo-minsk.by