СМІ: Аўто беларускай амбасады збіла насмерць чалавека ў Маскве (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 22 снежня ў Маскве. Як паведаміў сайт lifenews.ru, аўтамабіль Мэрсэдэс-GL500 з дыпнумарамі беларускай амбасады збіў 30-гадовага нецвярозага мужчыну, які пераходзіў дарогу не па пераходзе. Ад траўмаў мужчына памёр на месцы.

Паводле звестак маскоўскіх СМІ, за рулём аўтамабіля быў жыхар Масквы, які працуе наёмным кіроўцам.

Тым часам беларуская амбасада ў Маскве паведаміла, што названы аўтамабіль ёй не належыць. "У аўтапарку амбасады машыны з такім нумарам няма", — перадае БЕЛТА заяву супрацоўнікаў прэс-службы дыпламатычнай місіі.

Фота — lifenews.ru