Смерць платнай адукацыі, смерць бясплатнай медыцыны. Стрым з Кныровічам
Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі і Аляксандр Кныровіч / Калаж Еўрарадыё
Платнікі будуць адпрацоўваць размеркаванне, а хворыя будуць праводзіць доўгія месяцы ў чаканні працэдураў. Гэтыя, ды і іншыя навіны апошняга часу яскрава сведчаць, што праект "сацыяльная дзяржава" ў Беларусі скончыўся.
Пагаворым пра гэта ў традыцыйным пятнічным стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем адказ Лукашэнкі на расследаванне пра яго новую рэзідэнцыю; генпракурора, які не разумее, навошта ў школах вучаць англійскую мову; эканамічныя прагнозы ўладаў на 2024 год.