Слонімскія міліцыянты забаранілі катанне з горкі (фота)

Як піша "Газета Слонімская", на катанне з горкі запрашалі ўсіх аматараў зімовага спорту. Катанне мусіла адбыцца на гары ў мікрараёне Энка.



Аднак на месцы журналістка заўважыла толькі трох маладых людзей, якія каталіся з горкі. Міліцыянты павезлі іх аддзел для высвятлення акалічнасцяў. Гэтак жа міліцыянты забралі ў аддзел некалькіх хлопцаў, якія праходзілі каля горкі.



Усё, што адбывалася, супрацоўнікі здымалі на відэакамеру. Па словах міліцыянтаў, яны паспрабавалі спыніць магчымае правядзенне незарэгістраванага масавага мерапрыемства.



Фота — www.gs.by