Слонімскія гвардзейцы часова сталі "арабамі"
Выступаюць слонімскія гвардзейцы / slonves.by
3 верасня ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Слоніме прайшоў конкурс вайсковых аркестраў. Мясцовыя гвардзейцы паспрабавалі здзівіць журы "танцам пад арабскую мелодыю" і фаер-шоу. І ў іх гэта атрымалася, прызнаўся старшыня журы. Як піша "Слонімскі веснік", заключны этап конкурса пройдзе 14 верасня ў Асіповічах.