Следства па справе экс-дырэктаркі Белдзяржцырка працягнулі да студзеня

Пра тое, што следства па яе справе працягнулі да студзеня, паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.



На прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня намеснік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што ў поле зроку следства знаходзіцца некалькі напрамкаў дзейнасці былой дырэктаркі Белдзяржцырка. Вывучаюцца пытанні, звязаныя з выкарыстаннем Бандарчук аўтарскага права, бясплатнай рэалізацыяй квіткоў на некаторыя прадстаўленні, страхаваннем замежных артыстаў, выплатамі беларускім артыстам, якія знаходзяцца на гастролях.



Старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў паведамляў, што экспертыза ў рамках расследавання праводзіцца з удзелам замежных спецыялістаў.



Фота — belarus2.by