Следства: дзяўчынку да радзільні ў Слуцку магла падкінуць цыганка

Следства: дзяўчынку да радзільні ў Слуцку магла падкінуць цыганка

Дзяўчынка, якую ў пятніцу падкінулі да слуцкай радзільні, знаходзіцца на абследаванні ў мясцовай лякарні. Медыкі назвалі яе Марыяй, піша kurjer.info

У дзяўчынкі не знайшлі інфекцыйных захворванняў. Хутчэй за ўсё, бліжэйшым часам яе перавядуць у дом малюткі.

Следчыя пакуль што не пачалі крымінальную справу, бо працягваюць шукаць маці дзяўчынкі. Як распавёў намеснік начальніка Слуцкага РАУС Андрэй заяц, праваахоўнікі дапытаюць жанчыну і высветляць матывы яе ўчынку. Па версіі следства, да радзільні дзяўчынку прынесла жанчына цыганскай знешнасці. Цяпер следчыя вывучаюць запісы гарадскіх камер відэаназірання, апытваюць сведкаў.

Як распавядала Еўрарадыё, 4 жніўня каля 6-й гадзіны раніцы нованароджаную дзяўчынку на ганку знайшлі супрацоўнікі Слуцкай радзільні. Хутчэй за ўсё, немаўля нарадзілася дома.

Паведамляецца, што за 15-20 хвілінаў да таго, як падкінуць дзіця да радзільні, жанчына грукалася ў дзверы Дома малюткі па вуліцы Манахава недалёка ад радзільні. Паводле інструкцыі, супрацоўнікам гэтай установы забаронена адчыняць дзверы пабочным. Медыкі вырашылі затэлефанаваць у міліцыю, але праз некалькі хвілін жанчына з дзіцем сышла.

Цяпер жыхары Слуцка збіраюць рэчы для знойдзенай дзяўчынкі.