Скончылася расследаванне справы экс-дырэктаркі фабрыкі "Слодыч"
Жанчыне выставілі абвінавачанне. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.
Як паведамляе interfax.by, выяўлена, што дырэктарка фабрыкі Таццяна Селіх загадала набыць за кошт прадпрыемства ў камерцыйнай фірмы спецыяльнае гуказапісвальнае абсталяванне для праслухоўвання і ўсталяваць яго ў службовых памяшканнях.
Уся інфармацыя пра размовы супрацоўнікаў збіралася на камп'ютары кіраўніцы фабрыкі, што з'яўляецца парушэннем таямніцы тэлефонных і іншых перамоваў, кажа следства.
Дзеянні дырэктаркі следчыя кваліфікуюць як арганізацыя незаконнага вырабу і збыту спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі, і злоўжыванне службовым становішчам у асабістых інтарэсах, што пацягнула прычыненне прадпрыемству шкоды ў асабліва буйным памеры. Шкода ацэньваецца ў 202 мільёны рублёў.
Падчас расследавання абвінавачаная адмовілася ад супрацоўніцтва са следствам, спрабавала перашкаджаць дзеянням следчых і не прызнала сваёй віны.
Фота — bus.znate.ru