"Скажу шчыра, што гэта ўзнагарода нечаканая" — Латышонак пра польскі медаль

Анджэй Дуда ўзнагароджвае Алега Латышонка / racyja.com
Анджэй Дуда ўзнагароджвае Алега Латышонка / racyja.com

"Скажу шчыра, што гэта ўзнагарода нечаканая. Я не думаў, што атрымаю яе. Нават думаю, што не заслужыў. Гэта не першы мой ордэн і медаль, але раней меў пачуццё, што неяк заслужыў гэта, а тут мне здаецца таму, што я беларус, стараўся штосьці зрабіць на карысць Польшчы і Беларусі", — так гісторык Алег Латышонак у каментары "Радыё Рацыя" пракаментаваў узнагароду, якую атрымаў ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Як распавядала Еўрарадыё, Дуда ўзнагародзіў гісторыка з Беластока Алега Латышонка медалём Стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы. Урачыстасць прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве 9 студзеня. Агулам гэтую ўзнагароду атрымалі 14 выбітных дзеячаў Польшчы.

Пры ўзнагароджанні Латышонка былі адзначаныя яго смеласць і ахвярнасць у змаганні з камуністычным рэжымам у Польшчы ў часы "Салідарнасці": у 1982-м яго арыштавалі за падпольную дзейнасць і на восем месяцаў адправілі за краты.

Алег Латышонак — аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі. Ён быў удзельнікам праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.