СК завёў крымінальную справу пасля выбуху на "Віцебскдрэве"
Адзін чалавек сур'ёзна пацярпеў падчас выбуху / Народныя навіны Віцебска
Следчыя завялі крымінальную справу па факце парушэнняў правілаў дысцыпліны і бяспекі на ААТ "Віцебскдрэў". Максімальнае пакаранне паводле артыкулу 302 прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Інцыдэнт адбыўся 11 лістапада. Мясцовыя жыхары расказвалі, што пачулі гучны выбух на тэрыторыі прадпрыемства. Следчыя вызначылі, што адбылося ўзгаранне пылапаветранай сумесі.
Выданне "Народныя навіны Віцебска" паведамляла, што ў выніку выбуху пацярпеў адзін супрацоўнік "Віцебскдрэва". Яго даставілі ў бальніцу ў цяжкім стане.
Сітуацыя на "Віцебскдрэве" ў дзень выбуху