Сіноптыкі: У суботу ў Беларусі чакаецца да 21 цяпла
26 красавіка невялікія ападкі магчымыя толькі ўдзень на захадзе Брэсцкай вобласці.
Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па захадзе да 10 цяпла. Месцамі па Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях чакаюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе ад 15 да 21 градуса са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА.