Сіноптыкі: У суботу мокры снег чакаецца па ўсёй Беларусі
Раніцай і ўдзень. Уначы ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу прагназуюцца ў Віцебскай вобласці.
Месцамі згусціцца туман. Вецер чакаецца заходні 5-10 метраў за секунду, у дзённыя гадзіны — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў вышэй за нуль, удзень сіноптыкі абяцаюць 1-7 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net