Сіноптыкі: у сераду будзе пераважна без ападкаў, месцамі туман

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.



Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер няўстойлівы, ад слабага да ўмеркаванага.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, месцамі плюс 3-5 градусаў, удзень будзе ад 17 да 23 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.