У пятніцу ў Беларусі будзе горача і суха
У сувязі з гэтым падвышаецца рызыка ўзнікнення пажараў.
У бліжэйшыя суткі, 3 ліпеня, у Беларусі чакаецца малахмарнае надвор’е без ападкаў. Вецер будзе няўстойлівым слабым. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, удзень будзе ад плюс 24 да 29 градусаў.
З 4 па 7 ліпеня сіноптыкі прагназуюць павышэнне тэмпературнага фону. На большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра ўдзень дасягне 30-34, месцамі 35-36 градусаў вышэй за нуль.
У сувязі з пераважна сухім надвор’ем у многіх раёнах Беларусі будзе адзначацца высокая пажарная небяспека, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву