Сіноптыкі: у панядзелак на Віцебшчыне і Магілёўшчыне магчымы мокры снег

Уначы будзе без істотных ападкаў. Раніцай і ўдзень пераважна па ўсходняй палове краіны магчымыя кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж), а па Віцебскай і Магілёўскай абласцях — мокры снег. Вецер паўночны ўмеркаваны.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Удзень будзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, па поўдні краіны — да плюс 15 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.