Сіноптыкі: У панядзелак на ўсходзе Беларусі чакаюцца дажджы
Месцамі магчымы слабы туман.
Хмарнае з праясненнямі надвор’е чакаецца ў нашай краіне ў бліжэйшыя суткі, 22 чэрвеня. Месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, удзень яны пройдуць па большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Таксама ўдзень прагназуюцца навальніцы ў асобных раёнах.
Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе заходнім, слабым да ўмеркаванага, а пры навальніцах парывістым.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе 17-23 градусы цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву