Сіноптыкі: У нядзелю будзе спякотна, пройдуць дажджы з навальніцамі
Але нягледзячы на гэта захаваецца вялікая рызыка лясных пажараў.
У бліжэйшыя суткі, 14 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы па ўсходзе, ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе паўднёвы ўмеркаваны, удзень пры навальніцах моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 14 да 20, удзень будзе ад 27 да 33 градусаў вышэй за нуль.
У многіх раёнах краіны захаваецца высокая пажаранебяспека (4 клас), у асобных раёнах Гомельшчыны — надзвычайная пажаранебяспека (5 клас). У сувязі з усталяваннем сухога надвор’я ў Беларусі рэзка ўзрасла пагроза лясных пажараў, таму сіноптыкі нагадваюць пра неабходнасць асцярожнага абыходжання з агнём, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота: Bymedia