Сіноптыкі: У нядзелю будзе цёпла і амаль без дажджоў

У бліжэйшыя суткі, 31 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Істотных ападкаў не прагназуецца: месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 18-24 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву