Сіноптыкі: Да канца тыдня ў Беларусі пахаладае
А пакуль сакавік працягвае здзіўляць анамальнымі тэмпературамі — месцамі паветра праграваецца да 22 градусаў.
У нашай краіне ўстанаўліваюцца новыя тэмпературныя рэкорды, ранейшыя трымаліся нават і па 100 гадоў.
Ужо ў чацвер надвор'е пачне змяняцца — з Расіі насоўваецца халодны антыцыклон. Штодня тэмпература паветра пачне паніжацца. У пятніцу ўначы мінімальная тэмпература паветра складзе 1-6 цяпла, удзень будзе ад 6 да 13 градусаў вышэй за нуль, пераважна без ападкаў. У выхадныя ў начныя гадзіны чакаецца да 5 градусаў марозу, у дзённыя — 9-10 цяпла, на ўсходзе магчымы мокры снег.
Прахалода пратрымаецца да наступнага тыдня.