Сілавікі затрымалі палітзняволеную пры спробе збегчы ў Літву
Аніта Бакуновіч / "Вясна"
Сілавікі затрымалі 19-гадовую палітвязню пры спробе збегчы ў Літву. Сюжэт з затрыманнем паказалі на дзяржТВ.
Улетку Аніту Бакуновіч асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах. Цяпер яна ў СІЗА КДБ, паведамляюць праваабаронцы.
Відэа было знята яшчэ ў верасні. Менавіта тады з'явілася інфармацыя аб тым, што дзяўчыну затрымалі. Пасля гэтага да яе як мінімум месяц не пускалі адваката, а родным і праваабаронцам і нічога не расказвалі пра прычыны арышту.