Сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру адвакаткі Колесавай-Гудзілінай
Марыя Колесава-Гудзіліна / Еўрарадыё
Як даведалася Еўрарадыё, у жодзінскую кватэру адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай прыйшлі сілавікі, каб зладзіць ператрус.
Днямі старонку адвакаткі ў Instagram прызналі "экстрэмісцкай".
Марыя Колесава-Гудзіліна цяпер жыве не ў Беларусі. Раней яна спецыялізавалася на абароне аўтарскіх правоў. Пасля падзеяў 2020 года адвакатка абараняла палітвязняў Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча ды іншых. У 2022 годзе яе пазбавілі ліцэнзіі, што фактычна з'яўляецца забаронай на прафесію.
Сілавікі ў Беларусі перыядычна ладзяць ператрусы ў кватэрах палітуцекачоў.