Шынамантаж за лета падаражэў на 5-10%

“256 тысяч без дадатковых паслугаў”, — адказваюць Еўрарадыё на пытанне пра тое, колькі каштуе замена летніх шынаў на зімовыя, на адной з мінскіх станцый тэхабслугоўвання. Мы пытаемся пра самы папулярны памер колаў — R15.



“Проста пераабуцца — 219 тысяч 600”, — кажуць пра такія ж колы на іншай СТА.



Увесну “пераабуць” легкавік на летнія шыны каштавала на 5-10% танней, у залежнасці ад станцыі тэхабслугоўвання.



Пакуль што чэргаў на шынамантажы ў Мінску няма.
 

Фота — bymedia.net