Шуневіч: Байкеры болей законапаслухмяныя, чым матацыклісты

Байкеры болей законапаслухмяныя, чым звычайныя матацыклісты. Пра гэта сказаў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч, які прысутнічаў на адкрыцці ў Мінску мотасезона H.O.G. SpringChallenge 2018.
Міністр заявіў, што байкеры і матацыкліст — “гэта дзве розныя катэгорыі”. Паводле яго інфармацыі, па віне матацыклістаў за мінулы год загінула 42 чалавекі і болей за 270 былі параненыя, паведамляе БЕЛТА.
Шуневіч таксама сказаў, што сам рэдка ездзіць на байку, бо не мае ўласнага, да таго ж яму не стае на гэта часу.