Што з правамі чалавека ў Беларусі? Вы здзівіцеся: у нечым стала лепш
З кожным годам сітуацыя ўсё горш / Euroradio
Беларускі Хельсінкскі Камітэт параўнаў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў 2019 і ў 2023 гадах. За гэты час Нацыянальны індэкс правоў чалавека знізіўся амаль у два разы: з 4,1 да 2,4 бала (па дзесяцібальнай шкале).
Індэкс склала група экспертаў грамадзянскай супольнасці, якую каардынаваў БХК. Расказваем, наколькі сітуацыя з правамі чалавека пагоршылася, якія правы і свабоды засталіся без зменаў, а дзе раптоўна стала лепей.
Што палепшылася за 5 гадоў (так, такое ёсць)
Паводле звестак БХК, з 2019 па 2023 год палепшыліся толькі шэсць адзнак з 1850. Прычым самае значнае паляпшэнне склала ўсяго 0,8 бала — гаворка ідзе аб праве не падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў асабістае або сямейнае жыццё.
У 2019 годзе, на момант базавай ацэнкі, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і так не была спрыяльнай (4,1 з 10 балаў). Але ўлады хаця б фармальна прызнавалі міжнародныя стандарты і заяўлялі аб прыхільнасці ідэі прававой дзяржавы.
За 2020 год за год індэкс упаў адразу на адзін бал. Далей пагаршэнне працягнулася, але ўжо больш павольнымі тэмпамі.