Што будзе, калі ЗША прызнаюць Крым расійскім? Меркаванне Фрыдмана

Кактэбель

Кактэбель / wikimedia.org

Што будзе, калі Злучаныя Штаты прызнаюць расійскі кантроль над Крымам?

Вось як адказвае на гэтае пытанне гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

— Магчымае прызнанне Крыма расійскім з боку ЗША ў рамках здзелкі паміж Масквой і Кіевам адлюстроўвае погляды Дональда Трампа, Стыва Уіткофа і Такера Карлсана, але адначасова мае на ўвазе і непрызнанне анэксіі астатніх тэрыторый Украіны і дэманструе неразуменне сітуацыі з боку Вашынгтона.

Такая задума нанясе страты іміджу ЗША ("адвечна кітайскаму" Тайваню варта задумацца ў першую чаргу), але і не прынясе нічога новага: Украіна не стане афіцыйна адмаўляцца ад сваіх тэрыторый, Расія не адмовіцца ад сваіх тэрытарыяльных дамаганняў.

Навіну пра магчымае прызнанне расійскага Крыма Злучанымі Штатамі Амерыкі паведаміла агенцтва Bloomberg News, абапіраючыся на "крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.