ЗША прапануюць "замарозіць" вайну ва Украіне

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / Reuters

Злучаныя Штаты прапануюць "замарозіць" вайну ва Украіне. Свой план прадстаўнікі Белага дома агучылі еўрапейскім саюзнікам на сустрэчы ў Парыжы ў чацвер. Пра гэта інфармагенцтву  Bloomberg паведамілі еўрапейскія чыноўнікі, знаёмыя з пытаннем.

У сустрэчы ўдзельнічалі дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, а таксама дарадцы па нацыянальнай бяспецы і перамоўнікі з Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Украіны.

Адміністрацыя Дональда Трампа прапануе Украіне і Расіі спыніць баявыя дзеянні. Акупаваныя ўкраінскія тэрыторыя пры гэтым застануцца пад кантролем Расіі.

Прапануюць ЗША і зняць з парадку дня пытанне ўступлення Украіны ў NATO.

Сёння ж дзяржсакратар Марка Рубіа заяўляў, што калі цягам бліжэйшых дзён не будзе прагрэсу ў перамовах па перамір’і, ЗША перастануць быць пасярэднікам паміж Масквой і Кіевам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.