Шостага жніўня нарадзіўся мастак Алесь Пушкін
Мурал, прысвечаны Алесю Пушкіну ў Варшаве / Еўрарадыё
Шостага жніўня нарадзіўся мастак Алесь Пушкін. Сёння яму споўнілася б 58 гадоў. Палітзняволены памёр 11 ліпеня 2023 года ў рэанімацыі падчас адбывання пяцігадовага трэміну зняволення ў калоніі за сваю творчасць.
Вечная памяць герою Беларусі.