Шкурын мог прынесці “Легіі” перамогу, але не забіў пенальці

Ілья Шкурын зарабіў пенальці пры ліку 1:1, але не здолеў яго рэалізаваць / legia.com
Беларус Ілля Шкурын мог забіць свой першы гол за “Легію” ў Экстраклясе, але не скарыстаўся магчымасцю — не рэалізаваў пенальці, які сам жа і зарабіў.
Гэта адбылося ў матчы супраць “Лехіі” ў межах 29-га тура. Пры ліку 1:1 у другім тайме Шкурын зарабіў пенальці.
Сам пайшоў яго выконваць, але не змог перайграць брамніка.
Неўзабаве пасля гэтага Шкурын быў заменены.
Аднак на апошніх дададзеных хвілінах “Легія” здолела вырваць перамогу — матч завяршыўся з лікам 2:1 на карысць варшаўскай каманды.
Каб гуляць у Еўропе, “Легіі” неабходна перамагчы “Погонь” са Шчэціна ў фінале Кубка Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.