Школьнікаў, якія прыйшлі на ЦЭ, абшуквалі міліцыянты з аўтаматамі
У Бярозе школьнікаў перад ЦЭ правярае міліцыянт з аўтаматам / TikTok-акаўнт газеты "Маяк"
У Бярозаўскім раёне выпускнікоў школ, якія прыйшлі на цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ), абшуквалі міліцыянты з аўтаматам.
Сёлета выпускнікі школаў Бярозы здавалі ЦЭ ў сярэдняй школе №3. Каля ўваходу на тэрыторыю школы перад пачаткам іспытаў іх правяраў супрацоўнік МУС з аўтаматам. Адпаведныя відэаролікі з'явілася ў сацсетках, заўважыла выданне BGazeta.
У відэа бачна, як міліцыянт праводзіць дагляд школьнікаў. Апублікавала яго, дарэчы, мясцовая раёнка ў сваім TikTok-акаўнце. У каментарах пад ім людзі іранізуюць: чаму міліцыянтам не выдалі яшчэ і гранатамёты?