Масавы ператрус правялі міліцыянты ў інтэрнаце мінскага каледжа

Міліцыя праводзіць ператрус у інтэрнаце

Міліцыя праводзіць ператрус у інтэрнаце / Фрунзенскае РУУС Мінска

Антынаркатычны рэйд правяла мінская міліцыя ў інтэрнаце Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці.

У ім удзельнічалі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС Мінска разам з кінолагам і службовым сабакам, паведамляе афіцыёзная газета "СБ. Беларусь сегодня".

Паведамляецца, што ва ўчарашніх школьнікаў шукалі наркотыкі. Службовы сабака старанна абследаваў патэнцыйныя схованкі: спальныя месцы, шафы, тумбачкі. На фатаздымках, зробленых міліцыяй, бачна, што наркотыкі ў шуфлядах шукаў не толькі сабака, але і самі міліцыянты. Ці быў атрыманы ордар на масавы ператрус, у выданні не пішуць.

Пры гэтым у міліцыі падкрэсліваюць, што мэтай рэйду было не запалохванне, а прафілактыка — за кошт нечаканасці і нетрадыцыйнага фармату: "Такі візіт надоўга застанецца ў памяці навучэнцаў".

Дарэчы, ніякіх забароненых рэчываў падчас рэйду не знайшлі. 

Масавы ператрус правялі міліцыянты ў інтэрнаце мінскага каледжа
Міліцыя праводзіць ператрус у інтэрнаце / Фрунзенскае РУУС Мінска
Масавы ператрус правялі міліцыянты ў інтэрнаце мінскага каледжа
Міліцыя праводзіць ператрус у інтэрнаце / Фрунзенскае РУУС Мінска

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.