Шаранговіч зноў адзначыўся закінутай шайбай
Атакуе Ягор Шаранговіч / x.com/NHLFlames
Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч зноў адзначыўся закінутай шайбай у чэмпіянаце НХЛ. Яна была адзінай у "Калгары", які прайграў у гасцях "Сэнт-Луісу" (1:4).
Шаранговіч выступае за "Калгары" з 2023 года. У яго была антырэкордная 15-матчавая безгалявая серыя, якую ён нядаўна спыніў.
У 37 гульнях на рахунку Ягора Шаранговіча 14 (8+6) выніковых балаў.
The Lego Master with a LASER pic.twitter.com/JLwIHedFTl
— Calgary Flames (@NHLFlames) January 17, 2025