Шаранговіч закінуў першую шайбу за месяц
Ягор Шаранговіч / x.com/nhlflames
Ягор Шаранговіч закінуў першую шайбу за месяц. Ён вызначыўся ў матчы чэмпіянату НХЛ, у якім "Калгары" выйграў у "Філадэльфіі" (6:3). Шаранговіч не закідваў шайбаў сем матчаў запар (у гэтым сезоне ў яго была антырэкордная 15-матчавая безгалявая серыя). Цяпер у яго пасля 54 гульняў 23 (12+11) выніковыя балы.
Уладзіслаў Калячонак згуляў першы матч за "Пітсбург". Яго каманда прайграла ў гасцях "Каларада" (1:4).